Фруктовы лёд і басейн: як жывёлы ратуюцца ад спёкі ў беларускім заапарку
Фруктовы лёд для малпачкі / newgrodno.by
Пастаяльцам Гродзенскага заапарка дапамагаюць справіцца са спякотай халоднае марозіва і рэгулярныя водныя працэдуры. Прычым душ гэтымі днямі прымаюць нават тыя, хто ў звычайны час да спякоты абыякавы, піша мясцовае выданне New Grodno.
У вальеры двух медзведзянятаў нядаўна ўсталявалі цэлую ванну — імправізаваны басейн.
А малпаў частуюць спецыяльным марозівам, якое нагадвае фруктовы лёд.
Усіх гадаванцаў у заапарку летам пераводзяць на больш сакавіты рацыён. Напрыклад, капытным прапануюць больш зеляніны, садавіны і агародніны.
Паглядзіце, як бавяць лета насельнікі заапарка. Асцярожна, калі чытаеце гэта з офіса, можаце неспадзявана пазайздросціць ламе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.