ФСБ: На алімпійскія аб'екты ў Сочы рыхтаваліся тэрарыстычныя атакі

Пра гэта 9 красавіка заявіў дырэктар Федэральнай службы бяспекі Расіі Аляксандр Бортнікаў. Паводле яго слоў, тэрарыстычныя атакі ў Сочы рыхтавала група асобаў. "Сумеснымі высілкамі гэтая пагроза была лакалізаваная", — цытуе словы Бортнікава РІА "Новости". Іншыя падрабязнасці гэтай міжнароднай спецаперацыі ён не паведаміў.

Невядома, ці меў дачыненне да падрыхтоўкі тэрактаў лідар чачэнскіх партызан Доку Умараў, які быў ліквідаваны нядаўна на мяжы з Інгушэціяй. Яго цела дагэтуль шукаюць у гарах.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі