Футбалісту "Мінска" зрабілі тэст на каранавірус, трэніроўкі адменены

Футбалісту "Мінска" зрабілі тэст на каранавірус, трэніроўкі адменены

Аднаму з футбалістаў "Мінска" зрабілі тэст на каранавірус, паколькі ў яго з'явіліся характэрныя сімптомы. Пры гэтым ён сябе адчувае нармальна. Пра гэта pressball.by паведаміў кіраўнік клуба Ігар Шлойда. Паводле яго слоў, усе трэніроўкі "Мінска" давялося адмяніць. У панядзелак пройдзе абследаванне ўсіх, хто мае дачыненне да галоўнай каманды гэтага клуба.

Апошні матч у чэмпіянаце Беларусі сталічная каманда правяла 8 траўня ў Гарадзеі (1:1). На тым паядынку прысутнічала 310 заўзятараў.

Ужо прайшлі восем тураў і дагэтуль беларускія футбалісты з каранавірусам не сутыкаліся. Беларускай федэрацыі футбола давядзецца прымаць нейкае рашэнне ў выпадку, калі адна ці дзве каманды трапяць на каранцін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі