Футбалісты "Гомеля" выйшлі на поле ў панцырах, з сякерамі і мячамі (фота)

А таксама прымеркавалі яе да ўгодкаў Грунвальдскай бітвы 15 ліпеня 1410 года.


Як паведамляе прэс-служба футбольнага клуба, на газон гомельскага стадыёна "Цэнтральны" ў панцырах, узброеныя сякерамі і мячамі, выйшлі трое футбалістаў — Павел Кірыльчык, Ягор Хаткевіч і Антон Мацвяенка. Яны імітавалі "бітву" паміж дружынамі "Гомеля" і мінскага "Дынама".


Нагадаем, раней футбалісты "Гомеля" праводзілі падобныя фотасесіі, апраналіся чырвонаармейцамі і школьнымі настаўнікамі.

Фота — fcgomel.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі