Футбольныя клубы "Нафтан" і "Дынама-Брэст" атрымалі ліцэнзіі ў вышэйшую лігу

Футбольныя клубы "Нафтан" і "Дынама-Брэст" атрымалі ліцэнзіі ў вышэйшую лігу

Футбольныя клубы "Нафтан" (Наваполацк) і "Дынама-Брэст" атрымалі ліцэнзіі ў вышэйшую лігу на сезон 2016 года. Пра гэта інфармуе афіцыйны сайт Беларускай федэрацыі футбола.

Раней выдача ліцэнзіяў гэтым клубам была пад пытаннем, бо яны мелі запазачанасці па выплаце заробкаў. Але "Нафтан" цалкам разлічыўся з гульцамі па запазычанасцях за 2015 год. А брэсцкае "Дынама" дасягнула пагадненняў з футбалістамі і работнікамі, што аплата запазычанасцяў будзе адтэрмінаваная.

Такім чынам, ліцэнзіі цяпер маюць усе 16 клубаў, якія падалі заяўкі ў вышэйшую лігу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі