Фядута: У любым выпадку Захад прызнае выбары
На думку беларускага палітолага Аляксандра Фядуты, сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі Захад прызнае. Пра гэта ён заявіў у эфіры ўкраінскага радыё "Вести".
Аляксандр Фядута: "Лукашэнка зрабіў усё, каб ацэнка выбарчага працэсу з боку Захаду была пазітыўнай. Гэта і вызваленне палітвязняў, і пасярэдніцтва ў мінскіх пагадненнях. Хутчэй за ўсё, Захад дасць такую ацэнку: "Так, выбары не зусім адпавядаюць нормам, але ёсць прагрэс".
На думку Аляксандра Фядуты, увечары ў Мінску будзе ціха.