Галалёдзіца і парывісты вецер прагназуюцца 3 студзеня
У пятнцу, 3 студзеня, у Беларусі на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, перадае БЕЛТА.
Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць да 5 градусаў марозу, удзень — да пяці цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.