Галоўчанка на Менцы паглядзеў на "глыбіню нацыянальнай гісторыі Беларусі"

Раман Галоўчанка на Менцы

Раман Галоўчанка на Менцы / t.me/Minskij_rajonLIVE/

11 кастрычніка прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка прыехаў на Менку ў Мінскім раёне паглядзець на "глыбіню нацыянальнай гісторыі Беларусі" (Лукашэнка ў гэты час займаўся кукурузай). Менавіта з яго ініцыятывы там некалькі гадоў праводзяцца самыя маштабныя археалагічныя даследаванні ў нашай краіне. Раскопкі павінны былі пацвердзіць, што летапісны Менск знаходзіўся менавіта там. І навукоўцы не падвялі. Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза аб'явіў, што драўніна з асновы вала гарадзішча на рацэ Менка адносіцца да Х стагоддзя: "...Такіх і такога ўзросту знаходак на тэрыторыі Усходняй Еўропы сёння больш няма!". Там плануюць стварыць музейны комплекс. Гэта пацвердзіў прэм'ер і паабяцаў знайсці фінансаванне.

Галоўчанка прыехаў у кампаніі кіраўніка Акадэміі навук, міністраў адукацыі і культуры. Яму расказалі пра вынікі раскопак і самыя важныя знаходкі. Асноўны план на 2025 год — пацвердзіць наяўнасць на тэрыторыі гарадзішча хрысціянскага храма, магчыма, аднаго з самых старажытных на тэрыторыі Беларусі.

Першая згадка пра Мінск датуецца сакавіком 1067 года. Тады кіеўскія князі ваявалі з полацкім князем Усяславам Чарадзеем і спалілі летапісны Менск. Мяркуецца, што ў той час горад быў на рацэ Менцы ў раёне вёскі Гарадзішча ў Мінскім раёне.

Галоўчанка на Менцы паглядзеў на "глыбіню нацыянальнай гісторыі Беларусі"
Галоўчанка на Менцы паглядзеў на "глыбіню нацыянальнай гісторыі Беларусі"
Галоўчанка на Менцы паглядзеў на "глыбіню нацыянальнай гісторыі Беларусі"
Галоўчанка на Менцы паглядзеў на "глыбіню нацыянальнай гісторыі Беларусі"
Галоўчанка на Менцы паглядзеў на "глыбіню нацыянальнай гісторыі Беларусі"
Галоўчанка на Менцы паглядзеў на "глыбіню нацыянальнай гісторыі Беларусі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі