Гамельчуку прысудзілі год калоніі за фразу "Падпальваем Табакеркі"
Гамельчука Івана Чарнаморчанку асудзілі на год калоніі агульнага рэжыму. Такі прысуд вынес суддзя Савецкга раёна Гомеля Аляксандр Мохараў, паведамляюць праваабаронцы.
Чарнаморчанку абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Нагодай стаў яго пост у адным з тэлеграм-каналаў ў 2020 годзе: "Падпальваем Табакеркі!".
Адвакатка Чарнаморчанкі настойвала, што няма сувязі паміж яго допісам і пашкоджаннямі кіёскаў-"Табакерак". Таксама былі прыведзеныя высновы лінгвістычнай экспертызы, якая не выявіла ў допісе "заклік да распальвання сацыяльнай варожасці".
Але суддзя ўсё адно вынес абвінавачўчы прысуд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.