Гамяльчанак затрымалі за тое, што яны ўскладалі кветкі да помніка

Гамяльчанак затрымалі за тое, што яны ўскладалі кветкі да помніка

У 7:30 ранцы 2 кастрычніка ў Гомелі пяць жанчын прыйшлі ўскласці кветкі да помніка Ірыне Паскевіч на вуліцы Ірынінскай. 

Праз пяць хвілінаў, калі жанчыны фатаграфаваліся, прыехалі сілавікі і затрымалі іх, паведамляюць "Моцныя навіны". Затрымліваць пяцярых жанчын прыехалі ажно тры аўтобусы.

Сярод затрыманых была актывістка Святлана Кароль. Яе дачка Дар'я, распавяла журналістам, што жанчыны былі без сімволікі, але ўсе былі ў чырвонай вопратцы. 

Затрыманых жанчын даставілі ў РАУС Цэнтральнага раёна Гомеля. Праз некалькі гадзін адну з іх павезлі з РАУС на "хуткай". Астатнія, як паведамляецца, правялі ў пастарунку 11 гадзін. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі