Гандбалістаў СКА апранулі ў футболкі з панарамай Верхняга горада

Гандбалістаў СКА апранулі ў футболкі з панарамай Верхняга горада

Гандбалістаў СКА апранулі ў новую гульнёвую форму на сезон 2018-2019. Як паведамляе прэс-служба клуба, форма выкананая ў традыцыйнай чырвона-сіняй каляровай гаме. Ярка-чырвоны колер фону плаўна пераходзіць у сіні, а на гэтым фоне выяўленая панарама Верхняга горада – гістарычнага цэнтра Мінска. Лагатып клуба размяшчаецца ў левай частцы грудзей, каля сэрца, таму нагадвае ўзыход сонца над старажытнай сталіцай.

Графічнай асновай выявы Мінска стаў панарамны здымак цэнтра горада. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі