Гандбалісты БГК выйшлі на трэцяе месца ў SEHA-лізе

Гандбалісты БГК выйшлі на трэцяе месца ў SEHA-лізе

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова атрымаў чарговую перамогу ў SEHA-лізе і  выйшаў на 3-е месца ў турнірнай табліцы. Брэстаўчане на выездзе разграмілі “Борац” з баснійскай Баня Лукі. У пачатку гульні “мяшкоўцы” адчувалі сябе няўпэўнена і нават дазволілі гаспадарам пляцоўкі захапіць ініцыятыву, аднак пасля першай дзесяціхвілінкі сабраліся і зраўнялі лік, а потым і павялі. Па выніках матчу лік склаў 42:34 на карысць гасцей.

Цяпер БГК мае 33 ачкі і знаходзіцца на трэцім месцы ў турнірнай табліцы SEHA-лігі. Перад брэстаўчанамі венгерскі “Веспрэм” (другое месца, 37 ачкоў) і македонскі “Вардар” (першае месца, 40 ачкоў).

21 лютага БГК правядзе выязны матч супраць сербскай “Субоціцы”, 8 сакавіка згуляе ў гасцях у харвацкага “Заграба”, а 12 сакавіка прыме ў сябе македонскі “Вардар”.

Задачай брэсцкіх гандбалістаў з’яўляецца замацаванне ў чацвёрцы найлепшых клубаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі