Гандбалісты мінскага СКА ў матчы Кубка ЕГФ абыгралі швейцарскі "Вінтэртур"

Гандбалісты мінскага СКА ў матчы Кубка ЕГФ абыгралі швейцарскі "Вінтэртур"

На групавым этапе розыгрышу Кубка ЕГФ гандбалісты мінскага СКА пачалі свой выступ з перамогі. У матчы першага тура ў групе С беларускія спартоўцы на сваёй арэне выйгралі ў швейцарскага "Вінтэртура" з лікам 31:27 (17:13).

Самым паспяховым у мінчукоў быў Уладзіслаў Кулеш: ён закінуў 9 мячоў, перадае БЕЛТА.

У другім паядынку гэтай групы дацкі клуб "Б'ерынгбро" сёння ўвечары прыме ў сябе дома спартоўцаў французскага "Сен-Рафаэля".

У другім туры беларускіх гандбалістаў 21 лютага чакае гульня ў гасцях у французскага клуба. А 27 лютага яны будуць сустракацца ў Мінску з дацкімі гандбалістамі.

Склады астатніх груп:

А — "Гранольерс" (Іспанія), "Магдэбург" (Нямеччына), "Дынама" (Румынія), "Ольбарг" (Данія).

В — "Нант" (Францыя), "Хальстэбра" (Данія), "Гепінген" (Нямеччына), "Лайанс" (Нідэрланды).

D — "Шамберы" (Францыя), "Юстадс" (Швецыя), "Гельвет" (Іспанія), "Бухарэст" (Румынія).

У чвэрцьфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі