Гандбалісты мінскага СКА выйшлі ў фінал Балтыйскай лігі

Гандбалісты мінскага СКА выйшлі ў фінал Балтыйскай лігі

Гандбалісты мінскага СКА ў чацвёрты раз запар выйшлі ў фінал Балтыйскай лігі, паведамляе БЕЛТА. 16 красавіка ў паядынку вырашальнага этапу турніру ў эстонскай Пыльве каманда Спартака Мірановіча разграміла гаспадароў з лікам 36:28 (20:9).

Сёння ў матчы за галоўны прыз спаборніцтваў віцэ-чэмпіёны Беларусі згуляюць з фінскім клубам “Рыіхімякі”, які ў паўфінале абыграў літоўскі “Гранітас” з Коўна з лікам 33:24. Год таму мінскія “армейцы” таксама гулялі ў фінале з фінамі і разграмілі іх з лікам 42:21. Апроч таго, СКА выйграваў Балтыйскую лігі ў 2013 і ў 2014 гадах.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі