Гандбольная зборная Беларусі прайграла камандзе Францыі — 25:32

Гандбольная зборная Беларусі прайграла камандзе Францыі — 25:32

У заключным матчы папярэдняй групы В на першым этапе чэмпіянату Еўропы па гандболе беларуская зборная сустракалася з дзейным чэмпіёнам свету — французамі. На жаль, нашыя спартоўцы прайгралі з лікам 25:32, інфармуе БЕЛТА.

Пазней у гэтай групе пройдзе яшчэ адзін паядынак — паміж Нарвегіяй і Аўстрыяй.

У стартавым туры беларусы абыгралі аўстрыйцаў — 27:26, а потым саступілі нарвежцам — 28:33.

Турнірнае становішча групы B: Францыя — 6 ачкоў (3 матчы), Нарвегія — 2 (2), Беларусь — 2 (3), Аўстрыя — 0 (2).

У другі этап чэмпіянату Еўропы выходзяць тры лепшыя каманды з групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі