Гандбольны трэнер Міхута асуджаны за каментары пра Лукашэнку

Гандбольны трэнер Міхута асуджаны за каментары пра Лукашэнку

Гандбольны трэнер Міхаіл Міхута судом Зельвенскага раёна асуджаны за рэпосты і каментары пра Аляксандра Лукашэнку на 5 гадоў "хатняй хіміі", паведамляюць праваабаронцы. Крымінальную справу разглядала суддзя Люцыя Жук. Міхуту прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: "абраза Лукашэнкі" і "паклёп у дачыненні да Лукашэнкі".

Сцвярджаецца, што ў чэрвені 2020-га ў "ВКонтакте" трэнер зрабіў некалькі рэпостаў, якія "абразілі гонар і годнасць Лукашэнкі" і "нанеслі шкоду аўтарытэту дзяржаўнай улады". У адным з рэпостаў былі наступныя словы: "Сусветнай супольнасці тэрмінова неабходна прыняць меры па нейтралізацыі асабліва небяспечнага злачынцы". У іншым была размешчаная шаржавая выява Аляксандра Лукашэнкі, на якой ён выглядаў арыштантам.

Міхаіла Міхуту называюць адным з самых паспяховых гандбольных трэнераў Беларусі. Ён — жыхар Зэльвы, з вядомай "гандбольнай дынастыі" (пляменнік знакамітага гандбаліста Уладзіміра Міхуты). На малой радзіме майстар спорту трэніраваў дзяцей у ДЮСШ.

Міхуту затрымалі ў траўні 2022-га, была распачата крымінальная справа. У "пакаяльным відэа" ён згадаў, што раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці "за абразу супрацоўнікаў міліцыі і непадпарадкаванне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі