Затрыманы гандбольны трэнер Міхаіл Міхута

Затрыманы гандбольны трэнер Міхаіл Міхута

На Гродзеншчыне затрыманы гандбольны трэнер Міхаіл Міхута. У "пакаяльным відэа" ён кажа пра "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" і "абразу Лукашэнкі", за што яго затрымалі. За "абразу" і распачалі крымінальную справу. Таксама Міхута згадаў, што раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці "за абразу супрацоўнікаў міліцыі і непадпарадкаванне".

Міхаілу Міхуце 41 год. Ён — жыхар Зэльвы, з вядомай "гандбольнай дынастыі" (пляменнік знакамітага гандбаліста Уладзіміра Міхуты). На малой радзіме майстар спорту трэніраваў дзяцей у ДЮСШ (на відэа). Пра яго шмат пісаў мясцовы друк, як пра аднаго з найлепшых дзіцячых трэнераў у вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі