Гарачую ваду ў Беларусі будуць адключаць не болей як на 13 дзён
Тэрмін адключэння гарачай вады ў Беларусі скарацілі. Паводле пастановы Саўміна №286 ад 14 траўня, ужо з 2021 года адключаць гарачую ваду ў жылых дамах будуць не болей чым на 13 дзён.
Сёння тэрмін адключэння гарачай вады — да 14 дзён.
Акрамя таго, урад сваёй пастановай зацвердзіў правілы падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння.
Дакумент набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.