Гарадзенскія медыкі тэрмінова прааперавалі мігранта

Частка мігрантаў па-ранейшаму начуе на мяжы​ / БЕЛТА
Частка мігрантаў па-ранейшаму начуе на мяжы​ / БЕЛТА

Гарадзенскія медыкі прааперавалі 25-ці гадовага мігранта з Ірака, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Яго на хуткай прывезлі ў бальніцу з мяжы. Зрабілі УГД, вызначыліся з дыягназам і накіравалі ў аперацыйную.

Мужчыну зрабілі "эндаскапічнае стэнціраванне правай ныркі пад УГД-кантролем". Пакуль ён застаецца ў шпіталі.

Усяго за мінулыя суткі да дзяжурных медыкаў на беларуска-польскай мяжы звярнуліся 9 пацыентаў. Двое з іх былі шпіталізаваныя.

Дапамога ў тым ліку спатрэбілася і цяжарнай жанчыне. Яе адвезлі на кансультацыю ў перынатальны цэнтр Гродна. Пасля гутаркі з медыкамі мігрантка вярнулася на мяжу, распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Сёння запланаваны першы рэйс у Ірак для мігрантаў, якія спрабавалі праз Беларусь і Польшчу трапіць у Германію, але пагадзіліся вярнуцца на радзіму. Вярнуцца плануюць больш за 300 чалавек. Яшчэ некалькі тысяч застаюцца на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі