Гарналыжніцам упершыню ў гісторыі далі адразу два залатыя медалі Алімпіяды

Адразу дзве гарналыжніцы атрымалі золата Алімпіяды ў Сочы. Славенка Ціна Мазе і швейцарка Дамінік Гізін паказалі аднолькавы вынік у хуткасным спуску, пераадолеўшы дыстанцыю за 1 хвіліну і 41,57 секунды.

Бронзавай медалісткай стала яшчэ адна швейцарка Лара Гут, якая адстала ад пераможцаў усяго на адну дзясятую секунды.

Гэта першы такі выпадак у гарналыжным спорце на Алімпійскіх гульнях за ўсю гісторыю іх правядзення, калі золата атрымалі адразу дзве спартсменкі.

Адзначым таксама, што дзякуючы перамозе Ціны Мазе Славенія атрымала сваё першае золата зімовых Алімпійскіх гульняў.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі