"Гавары праўду" патрабуе, каб міліцыянты хадзілі ў форме

У панядзелак на прэс-канферэнцыі ў сталіцы грамадскія актывісты агучылі зварот у Палату прадстаўнікоў, Саўмін і да старшыні грамадскага савета пры МУС Генадзя Давыдзькі.



Вось што заявіў адзін з лідараў моладзевага крыла кампаніі "Гавары праўду!" — "Zmena" Павел Вінаградаў:


“Асабіста для мяне — розніца невялікая! Але я гляджу на сітуацыю з пункту гледжання простага чалавека — актывіст ён ці не актывіст — яму, як мінімум, страшна. І гэта для яго стрэс: нейкія незразумелыя дзядзькі хапаюць і запіхваюць у машыну. А калі відаць, што гэта супрацоўнік міліцыі, то ты можаш разлічваць, што яны будуць дзейнічаць у рамках заканадаўства. А бандыты — не будуць. І ты як мінімум ведаеш, што цябе не заб’юць”.



Але ў тое, што дэпутаты парламента і Саўмін адрэагуюць на іх патрабаванне, не вераць і самі апазіцыянеры.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі