Гайдукевіч ужо ведае вынікі выбараў, а Дзмітрыеў забыўся, што галасаваў у 2010

Гайдукевіч ужо ведае вынікі выбараў, а Дзмітрыеў забыўся, што галасаваў у 2010

Перад тым, як прагаласаваць на выбарчым участку №77 у аграгарадку Сёмкава, Сяргей Гайдукевіч дзеліцца з Еўрарадыё сваімі чаканнямі і гаворыць нешта сенсацыйнае:

“Вы ведаеце, папярэднія вынікі ўжо прыйшлі па датэрміновым галасавані. З Гомельскай вобласці, з Віцебскай вобласці. Для мяне харошыя вынікі вельмі. Пакуль упэўненае другое месца”.

Афіцыйна лічыць бюлетэні пачынаюць толькі пасля сканчэння галасавання. А значыцца — пасля 8-й гадзіны вечара ў нядзелю 11 кастрычніка. 

Вельмі дзіўна ў дзень галасавання сябе паводзіць Андрэй Дзмітрыеў з “Гавары праўду”— кіраўнік выбарчага штаба Таццяны Караткевіч. У фэйсбуку ён выкладае фота бюлетэня з галачкай за Караткевіч. І падпісвае, што галасуе ўпершыню ў жыцці.

Гайдукевіч ужо ведае вынікі выбараў, а Дзмітрыеў забыўся, што галасаваў у 2010

Амаль адразу у каментарыях да гэтага запісу выкладаюць скрын-шот 2010-га года з твітара палітыка. Тады Дзмітрыеў апісаў выбарчы ўчастак і паведаміў, што… прагаласаваў.

Гайдукевіч ужо ведае вынікі выбараў, а Дзмітрыеў забыўся, што галасаваў у 2010

Пасля чаго паліттэхнолаг аджартаваўся, што яго “памяць падводзіць”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі