Генасамблея ААН прыпыніла ўдзел Расіі ў Савеце па правах чалавека
Генеральная Асамблея ААН прыпыніла ўдзел Расіі ў Савеце па правах чалавека. За гэтае рашэнне прагаласавалі 93 дзяржавы, супраць — 24, устрымаліся — 58.
Гэты крок тлумачыцца вайной Расіі супраць Украіны.
З краін былога СССР рэзалюцыю падтрымалі Літва, Латвія, Эстонія, Малдова, Украіна і Грузія.
Супраць прагаласавалі Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан і Узбекістан.
Устрымаліся Арменія, Азербайджан, Туркменістан.
Расію падтрымалі таксама Кітай, Іран, Куба, Венесуэла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.