Гендырэктар КАМАЗа не хоча пакуль ездзіць у Беларусь

Сітуацыя вакол "Уралкалія" стала яшчэ адной перашкодай на шляху да аб'яднання "КАМАЗа" і "МАЗа". Хаця перамовы пра сумесны расійска-беларускі праект вядуцца ўжо не адзін год, але пакуль не прывялі да канкрэтных вынікаў.



Пра гэта гендырэктар "КАМАЗа" Сяргей Кагогін заявіў у кулуарах канферэнцыі "КомАўта 2013". Як паведамляе interfax.by, так ён пракаментаваў перамовы па аб'яднанні кампаніі з "МАЗам".



У лютым старшыня Дзяржкамітэта па маёмасці Беларусі Георгій Кузняцоў паведамляў, што беларускі і расійскі бакі прынцыпова ўзгаднілі ўмовы аб'яднання "КАМАЗа" і "МАЗа" ў холдынг "Расбелаўта". Беларусь мелася ўнесці ў холдынг 75% акцый "МАЗа" і мець 50% акцый у "Расбелаўта". Потым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сумняецца ў мэтазгоднасці зліцця прадпрыемстваў. Ён прапанаваў спыніцца на варыянце стварэння адзінай кіруючай кампаніі.



Фота — images.yandex

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі