Генпракуратура: Нічога не ведаем пра начныя затрыманні

Генпракуратура: Нічога не ведаем пра начныя затрыманні

Затрыманні Міраслава Лазоўскага, Андрэя Дундукова і Алеся Яўдахі ва ўпраўленні па сувязях з грамадскасцю Генпаркуратуры ніяк не патлумачылі.

Супрацоўнік упраўлення: “Мне пра гэта нічога не вядома”.

Колішняга лідара “Белага легіёну” Міраслава Лазоўскага,  кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдаху і супрацоўніка МНС Андрэя Дундукова ўначы 22 сакавіка затрымалі, верагодна, супрацоўнікі КДБ. У іх дома былі праведзеныя ператрусы. Пакуль гэтыя затрыманні ў КДБ не каментуюць.

Раней Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра баевікоў у Беларусі. Па словах кіраўніка краіны, яны рыхтавалі “правакацыю са зброяй”. Лукашэнка сказаў, што адзін з лагероў баевікоў быў у раёне Бабруйска і Асіповічаў, астатнія ва Украіне, "у Літве ці ў Польшчы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі