Генпракуратура перадала ў суд "справу BYPOL"
Удзельнікі BYPOL разам з Святланай Ціханоўскай
Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу на заснавальніка BYPOL А. Азарава, У. Жыгара, М. Купрэйчыка, І. Лобана, А. Астаповіча, А. Талерчыка. Іх вінавацяць у "дзеяннях з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".
Таксама іх вінавацяць у "прапагандысцкай працы сярод пратэснай часткі насельніцтва" і ціску на чыноўнікаў і сілавікоў праз абнародаванне ў інтэрнэце асабістых звестак. У справе фігуруюць таксама план "Перамога", стварэнне Аб'яднанага пераходнага кабінета і "Паспалітага рушэння".
Персанальна Аляксандра Азарава вінавацяць у арганізацыі "акту тэрарызму" на Гомельскім аддзяленні беларускай чыгункі ў 2022 годзе.
Згаданыя экс-сілавікі, якія з палітычных прычынаў пакінулі Беларусь, спярша ўтварылі BYPOL, пасля расколу частка з іх стварыла паралельную структуру BELPOL. Генпракуратура, аднак, аб'яднала іх у межах адной крымінальнай справы.
Па "справе BYPOL" вядзецца спецыяльня вытворчасць. Гэта значыць, што суд над сілавікамі будзе завочны. Гэтаксама завочна іх цяпер узялі пад варту. "Абраная ў дачыненні да абвінавачаных мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту прыменена абгрунтавана, падстаў для яе змены або адмены няма", — рапартуюць у Генпракуратуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.