Генпракуратура выявіла карупцыю на прадпрыемствах "Белнафтахіма"

Генпракуратура выявіла карупцыю на прадпрыемствах "Белнафтахіма"

Пасля праверак прадпрыемстваў нафтавай, газавай і хімічнай галіны Генпракуратура запатрабавала ад старшыні канцэрна "Белнафтахім" ліквідаваць парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

За студзень-кастрычнік 2019 года на прадпрыемствах канцэрна было выяўлена 13 злачынстваў супраць інтарэсаў службы. (Для параўнання: у 2017-м было выяўлена 26 такіх злачынстваў, у 2018-м — 22.)
Большасць такіх дзеянняў звязана з хабарніцтвам за лабіраванне інтарэсаў камерцыйных структур падчас закупак.

Пракуроры выявілі факты, калі прадстаўнікі дзяржавы — супрацоўнікі канцэрна атрымлівалі ў падпарадкаваных арганізацыях прэміі пры адсутнасці прыбытку на прадпрыемстве. Такія факты выявілі на ААТ "Белшына" і ААТ "Завод горнага воску". У Генпракуратуры адзначаюць, што хаця такія выплаты супярэчаць заканадаўству, канцэрн зацвярджаў справаздачы прадстаўнікоў дзяржавы. Цяпер неабгрунтавана атрыманыя грошы каменсаваныя.

На намесніка галоўнага механіка ААТ "Гродна Азот" у жніўні 2019 года пачалі крымінальную справу. Паведамляеца, быццам мужчына, які ўваходзіў у конкурсную камісію прадпрыемства, атрымаў хабар за дапамогу првыатнай структуры пры яе ўдзеле ў закупках.

Па выніках працы Генпракуратуры да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці былі прыцягнутыя больш за 35 работнікаў арганізацый "Белнафтахіма", прычым 14 з іх пераведзеныя на ніжэйшыя пасады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі