Германія і Францыя выступілі за змякчэнне новых санкцый ЕС супраць Мінска — СМІ
Новыя санкцыі ЕС будуць мякчэйшымі, чым планавалася
Германія і некаторыя іншыя краіны ЕС не падтрымалі частку санкцый супраць афіцыйнага Мінска. Пра гэта піша нямецкі партал tagesspiegel.de.
У прыватнасці, Германія выступіла супраць поўнай забароны на экспарт транспартных сродкаў з Еўрасаюза. Таму санкцыі закрануць толькі тую тэхніку, якая "можа быць выкарыстаная ў ваенных мэтах", адзначае "Позірк".
Такое змякчэнне новых санкцый падтрымала і Францыя.
Праадстаўнікі Бельгіі заявілі, што пад забарону не трапяць прадметы раскошы, "такія як вырабы са скуры, парфума і віно".
Як паведамляла Еўрарадыё, 26 чэрвеня амбасадары ЕС узгаднілі новы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Паведамлялася, што ён уводзіцца ў адказ на барацьбу з абыходам санкцый і агрэсію Расіі супраць Украіны.
Цяпер дзейнічаюць восем пакетаў санкцый ЕС супраць афіцыйнага Мінска, апошні з іх прыняты ў жніўні 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.