Германія і Францыя заклікаюць да новых выбараў у Беларусі

Германія і Францыя заклікаюць да новых выбараў у Беларусі

Германія і Францыя рашуча асудзілі ўгон самалёта Ryanair 23 траўня і беларускімі ўладамі і запатрабавалі неадкладнага вызвалення Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі, якія ляцелі на ім. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай па выніках пасяджэння Савета міністраў дзвюх краін. Удзел у ім прынялі канцлер ФРГ Ангела Меркель і французскі прэзідэнт Эманюэль Макрон.

Таксама яны выступілі за новыя датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і вызваленне ўсіх палітвязняў. Урады Германіі і Францыі заклікаюць спыніць гвалт супраць беларускага народа.

Як паведамляла Еўрарадыё, Ангела Меркель анансавала кропкавыя санкцыі супраць рэжыма Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі