Меркель анансуе новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Меркель анансуе новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Афіцыйны Берлін выступае за кропкавыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель па выніках пасяджэння Савета міністраў Германіі ды Францыі.

"Яны (санкцыі) правільныя і неабходныя. Сітуацыя сумная, і гэта не зменіць сустрэча прэзідэнта Лукашэнкі і прэзідэнта Пуціна ў Сочы. /.../ Мы рашуча асуджаем тое, што Лукашэнка робіць з уласнай грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй, гэта ніяк не адпавядае нашым стандартам і ўяўленням", — цытуе РІА "Новости" словы Меркель. Яна дадала, што санкцыі супраць беларускага рэжыму будуць кропкавымі. 

Праца над чацвёртым пакетам санкцыяў з боку Еўрасаюза актывізавалася пасля таго, як беларускія ўлады прымусова пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair і знялі з яго блогера і журналіста Рамана Пратасевіча ды ягоную дзяўчыну Сафію Сапегу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі