"Гэта — мішура": Зянон Пазняк расказаў, ці зайздросціць Ціханоўскай
"Гэта медыйныя людзі, пра іх там гавораць усюль, але гэта — мішура. У мяне значна больш грунтоўная пазіцыя, потым ёсць гістарычныя рэчы, якія я зрабіў асабіста", — так адказаў на пытанне аб зайздрасці да Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі палітык Зянон Пазняк у праграме "Жизнь-малина".
Па словах Зянона Пазняка, ён не хоча пакрыўдзіць лідараў новай апазіцыі, але сваімі паводзінамі яны "выклікаюць нядобрыя пачуцці". Асабліва "жанчына, якую ўзялі ў абарот". Спадар Зянон перакананы, што паступова значнасць Ціханоўскай і кампаніі знізіцца, таму што "гэты расійскі праект не мае ніякай будучыні", а людзі, якія заклікаюць да санкцый, не могуць быць у палітыцы, таму што яны "антынацыянальныя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.