Гэта не тэрарысты: ці варта чакаць помсты ад пакрыўджаных мігрантаў?
Мигранты на границе / БелТА
Беларусі не варта чакаць ніякіх наступстваў ці помсты з боку Ірака, Сірыі і іншых краінаў, грамадзяне якіх намагаліся трапіць праз беларускую мяжу ў Еўропу.
Але ж гісторыя пра беларуска-польскую мяжу пройдзе па грамадстве, і людзі зразумеюць, што з нашай краінай нельга мець справаў, лічыць заснавальнік і кіраўнік BY_help Аляксей Лявончык.
“Калі аднойчы туды паедзе беларус і ў яго запытаюцца, адкуль ён, у адказ могуць сказаць: вось аднойчы я з’ездзіў да цябе, і там са мной абышліся дрэнна. Але я не думаю, што нам трэба чакаць ісламскага тэрарызму, бо насельніцтву гэтых краінаў ён у прынцыпе не ўласцівы. Гэтыя людзі не будуць прыязджаць у Беларусь, каб падрываць сябе ў помсту за тое, што з імі дрэнна абышліся”, — кажа суразмоўнік Еўрарадыё.
Але ж калі патэнцыйных мігрантаў зноў нехта пакліча перайсці мяжу з ЕС праз Беларусь, не варта чакаць, што яны адмовяцца, кажа Лявончык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.