Гісторык заклікаў прыпыніць рэканструкцыю Старога замка ў Гродне

Гісторык заклікаў прыпыніць рэканструкцыю Старога замка ў Гродне

Гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч звярнуўся да гродзенскага губернатара Уладзіміра Караніка з адкрытым лістом, у якім заклікае адкласці ўзгадненне і прыняцце другой чаргі рэканструкцыі Старога замка ў Гродне.

"Палітычныя падзеі, што адбываюцца ў нашай краіне апошнім часам, прымусілі забыцца на іншыя праблемы, аднак, гэта не азначае, быццам яны перасталі існаваць. Больш за тое — менавіта зараз прымаюцца рашэнні, адмяніць якія пазней ужо не атрымаецца, — звяртае ўвагу Чарнякевіч. — Гаворка ідзе пра праект другой чаргі рэканструкцыі Старога замка ў Гродна, які, фактычна, ставіць пад пагрозу знішчэння ўнікальны для Беларусі гістарычны помнік".

Гісторык падкрэслівае, што "распрацаваны яшчэ ў пачатку 1990-х гг. праект адбудовы каралеўскага замка з’яўляецца састарэлым, навукова неабгрунтаваным, распрацаваным без уліку ўжо назапашанага досведу".

Па яго меркаванню, "трэба адысці ад ідэі аднаўлення Старога замка на "эпоху Стэфана Баторыя", бо ў выніку яе рэалізацыі мы рызыкуем атрымаць суцэльны муляж".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі