Гісторыя Беларусі на ЦТ: Пытанняў пра СССР і Расію ў 4 разы больш, чым пра ВКЛ

Гісторыя Беларусі на ЦТ: Пытанняў пра СССР і Расію ў 4 разы больш, чым пра ВКЛ

Міністэрства адукацыі ўпершыню публікуе спіс тэм па ўсіх прадметах да цэнтралізаванага тэставання — спецыфікацыю. Па ёй можна адсачыць, якія пытанні будуць у тэстах абітурыентаў.

Гісторыя Беларусі

У тэстах па гісторыі Беларусі найбольш пытанняў пра Савецкі саюз і Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Перыяд з 1917 па 1945 — адразу 20% тэста, яшчэ 12% — БССР у сярэдзіне 1940-х–1980-х. 20% — гэта Беларусь у XIX—пачатку XX стагоддзя. Пра часы ВКЛ традыцыйна не шмат пытанняў — 12%.

Гісторыя Беларусі на ЦТ: Пытанняў пра СССР і Расію ў 4 разы больш, чым пра ВКЛ

Некалькі тэм прыбралі ў праграме “Грамадазнаўства”, пералічвае рэпетытар Аляксандр Луцэвіч:

"Па структуры тэм нічога не змянілася з мінулага года. Аднолькавая колькасць пытанняў у кожнай. Таксама нічога не змянілася ў праграме матэрыялу па гісторыі Беларусі. Але з праграмы па “Грамадазнаўстве” прыбралі тэмы "Шляхі фармавання характару", "Лідарства і кіраўніцтва", "Месца Беларусі ў сучаснай інфармацыйнай прасторы". А дадалі раздзел "Сродкі масавай інфармацыі і развіццё інфармацыйнай культуры". Але агулам мала чаго змянілася ў тэстах".

Англійская мова

Праблема англійскай мовы — слабае вывучэнне некаторых тэм у школе, пералічвае Ганна:

"Школа не дае таго аб'ёму, які прапісаны ў тэмах. У рэальнасці гэтыя тэмы сапраўды ёсць у школе. Але глыбіня і аб'ём не такі вялікі. Шмат падводных камянёў, з якімі складана справіцца за дзве гадзіны. Нават пасля гімназіі гэта складана".

Фізіка і матэматыка

Гісторыя Беларусі на ЦТ: Пытанняў пра СССР і Расію ў 4 разы больш, чым пра ВКЛ

У заданнях па фізіцы няма тэмы "Калыханне і хвалі", а ў матэматыцы — тэкставых задач, кажа рэпетытар, стваральнік цэнтра "100 балаў" Яўген Лівянт:

"Тэмы "Калыханне і хвалі" няма наогул, а яе не можа не быць. Можа, раскідалі па іншых тэмах. У матэматыцы ў гэтай спецыфікацыі няма тэкставых задач. А такога не можа быць. Іх будзе ад адной да трох — гарантыя. Не ўсё зразумела. Але з іншага боку, малайцы, бо з траўня мінулага года ўсе новаўвядзенні РІКВ (Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў) пазітыўныя. Тады яны ўвялі дэматэсты, цяпер — вывесілі спецыфікацыю".

Дэманстрацыйныя версіі тэстаў ёсць на сайце РІКВ з траўня мінулага года. Там можна глядзець прыкладныя заданні.

Беларуская і руская мовы

Нічога, што б можна было не вывучыць у школе, не бачыць у заданнях рэпетытар Святлана:

"У прынцыпе, усё відавочна. Ёсць адносна новыя тэсты, яны спрошчаныя. Тэмы з года ў год аднолькавыя. Мяняюцца толькі заданні. Раней былі тэмы, якія вывучаліся слаба ці наогул не вывучаліся. Цяпер такога няма. Раю дзецям проста ўзяць зборнік за пяць гадоў і парабіць заданні".

Цэнтралізаванае тэставанне пройдзе ў Беларусі з 13 па 27 чэрвеня. Самы першы тэст абітурыенты здадуць 13 чэрвеня па беларускай мове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі