Гітанас Наўседа заявіў пра ўцечку сакрэтнай інфармацыі з МЗС Літвы

Гітанас Наўседа заявіў пра ўцечку сакрэтнай інфармацыі з МЗС Літвы

Літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа заявіў пра ўцечку сакрэтнай інфармацыі з МЗС Літвы, паведамляе Delfi. Яна адбылася ў выніку кібератакі і "можа нанесці вялікі ўрон, перш за ўсё, у дачыненні да саюзнікаў", падкрэсліў ён.

У Літве праводзяць расследаванне здарэння і пакуль няма поўнай карціны. "Аднак ёсць пэўныя прыкметы, якія паказваюць, што адбылася ўцечка некаторай інфармацыі, — кажа Наўседа. — І гэта інфармацыя з грыфам "сакрэтна". Іншыя падрабязнасці прэзідэнт Літвы вырашыў не агучваць.

У Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы не выключаюць сувязі паміж хваляваннямі ў лагеры мігрантаў, беспарадкамі ў Вільні і кібератакай на Міністэрства замежных спраў.

Па некаторых даных, скрадзена паўтара мільёна дакументаў — перапіска МЗС Літвы з літоўскімі амбасадамі, з партнёрамі па NATO. У іх ёсць і згадкі пра Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі