Гліннік: прававая, свабодная дзяржава для ўсіх — пра гэта мы ўсе сёння марым

Гліннік: прававая, свабодная дзяржава для ўсіх — пра гэта мы ўсе сёння марым

31 траўня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальніца Беларускага моладзевага хаба, унучка першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча Стася Гліннік.


Амаль тыдзень у знак пратэсту супраць рэпрэсій і сфальсіфікаваных у Беларусі выбараў ля будынка прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве галадае група беларускай моладзі. Ініцыятарамі гэтай акцыі сталі дзве дзяўчыны — Стася Гліннік і Бажэна Шамовіч


Пра тое, якой на яе погляд павінна сёння быць беларуская нацыянальная ідэя і чаму сёння галоўнае для нас — прававая і свабодная дзяржава, мы і разважаем са Стасяй Гліннік у праграме “Ідэя Х”, запісанай некалькі месяцаў таму. 

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі