Голая нарвежская мастачка ладзіла перформанс і завісла на дрэве (відэа)
Аголеная жанчына правісела тры з паловай гадзіны.
Нарвежская мастачка Хільда Крон Х'юз вырашыла зладзіць і зняць на відэа аголены перформанс. Але нечакана ў мастачкі усё прайшло не так, як яна задумала, адзначае espreso.tv.
Зайшоўшы ў лес, жанчына паставіла камеру, агалілася і залезла на дрэва, зачапіўшы ногі ў вяроўку з петлямі. А вось самастойна злезці яна не змагла і папросту завісла на дрэве.
Х'юз пачала клікаць на дапамогу. Недалёка была яе сяброўка, якая і пачула крыкі. У выніку ў падвешаным і перакуленым стане мастачка прабыла тры з паловай гадзіны, пакуль не прыбылі ратавальнікі.
Атрыманым відэа з перформансу Х'юз задаволеная: кажа, што яно атрымалася цалкам прыстойным. Мастачка патлумачыла, што цяпер сэнс інсталяцыі — у нямогласці мастака, што з'яўляецца ключом да разумення твораў мастацтва.