Голы мужчына бегаў па Мінску

Голы мужчына бегаў па Мінску

У мінскім мікрараёне Каменная Горка відавочцы знялі мужчыну, які бегаў па вуліцы голым, паведамляе Telegram-канал "Минск сейчас".

Здарэнне адбылося 21 кастрычніка ў адным з двароў вуліцы Нёманскай. Мужчына, як сцвярджаюць сведкі, спярша прабег каля дома №13 у майтках, а потым зняў і іх. Пасля гэтага стаў качацца па зямлі.

Відавочцы выклікалі міліцыю, якая і забрала мужчыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі