"Гомельгаз" патлумачыў, чаму адключылі "Вечны агонь"
"Гомельгаз" патлумачыў, чаму адключылі "Вечны агонь" на Кургане Славы ў Фестывальным парку. Моцны вецер некалькі разоў патушыў агонь. Пах газу каля мемарыялу адчулі мінакі.
Як інфармуе сайт belkagomel.by, у "Гомельгазе" далі наступны каментар: "Калі вецер задзімае агонь, пачынае ўтварацца газа-паветраная сумесь. Пры вялікім яе зборы ад любой іскры можа адбыцца выбух. Напрыклад, з-за цыгарэты мінака. Таму было прынята рашэнне часова адключыць падачу газу да мемарыяла".
Калі ўмовы надвор'я палепшацца, "Вечны агонь" зноў загарыцца.