Гомельская ДАІ возьме матацыклістаў пад асаблівы кантроль

Гомельская ДАІ возьме матацыклістаў пад асаблівы кантроль

Гомельская ДАІ возьме матацыклістаў у горадзе і вобласці пад асаблівы кантроль. З 28 сакавіка да 6 красавіка. Будуць праведзеныя мерапрыемствы па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму сярод матацыклістаў, інфармуе БЕЛТА.

Адзначаецца, што пасля ўстанаўлення цёплага надвор'я на аўтадарогах з'явілася вялікая колькасць мотатранспарту, а гэта павялічыла рызыку дарожна-транспартных здарэнняў. Супрацоўнікі ДАІ будуць правяраць вадзіцеляў, які кіруюць мапедамі, матацыкламі і скутэрамі. Будзе звярацца адпаведнасць рэгістрацыйных нумарных знакаў, ідэнтыфікацыйных нумароў з дадзенымі тэхпашпартоў, правярацца нумары з базы дадзеных скрадзенага аўтатранспарту. У выпадку выяўлення парушэнняў (напрыклад, не будзе тэхпашпарту) матацыклы адправяць на штрафстаянкі.

ДАІшнікі возьмуць пад кантроль гаражы, клубы, дыскатэкі, забаўляльныя ўстановы, зоны адпачынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі