Гомельскага актывіста Андрэя Стрыжака не хочуць саджаць на суткі

Гомельскага актывіста Андрэя Стрыжака не хочуць саджаць на суткі

Гомельскі актывіст Андрэй Стрыжак сутыкнуўся з дзіўнай сітуацыяй. Раней гомельскі суд завочна асудзіў яго на 10 сутак арышту за ўдзел у акцыях "недармаедаў". 

Актывіст быў за мяжой, а калі вярнуўся, то пайшоў "здавацца ў міліцыю". Аднак у РАУС яго саджаць пад арышт адмовіліся — маўляў, няма пастановы на яго імя. Пра гэта Стрыжак распавёў у сацсетках.

Дарэчы, пры вяртанні ў Беларусь 14 красавіка Стрыжака знялі з цягніка, каб правесці ўзмоцнены дагляд. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі