Гомельскага юрыста Алега Шамкіна зноў арыштавалі

Затрыманні і суды ў Беларусі не спыняюцца / novychas.online
Затрыманні і суды ў Беларусі не спыняюцца / novychas.online

Гомельскага індывідуальнага прадпрымальніка і юрыста Алега Шамкіна зноў арыштавалі, на гэты раз на 15 сутак, паведамляе @viasna96. Перад гэтым ён адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Спачатку 21 лютага ў Гомелі быў выклік у абласное аддзяленне КДБ. Адтуль ён трапіў у Савецкі РАУС, дзе быў складзены пратакол "за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". На наступны дзень адбыўся суд.

2 сакавіка Шамкіна зноў судзілі — за лайк пад відэа на YouTube-канале "Белсата". Рашэнне вынес суддзя Аляксандр Мохараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі