Гомельскую кампанію за завышэнне коштаў аштрафавалі на 580 тысяч рублёў

Кантралёры не спыняюць праверкі / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
Кантралёры не спыняюць праверкі / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Гомельскую кампанію "Белгароднінагандаль" за завышэнне коштаў на плодаагароднінную прадукцыю (бульбу, цыбулю, моркву, буракі, капусту, яблыкі) аштрафавалі на больш за 580 тысяч рублёў. З красавіка 2021-га да снежня мінулага года замест устаноўленай лімітавай максімальнай надбаўкі 30% яна выкарыстоўвала аптовую надбаўку да 267,19%, паведамляе @mart_gov_by.

Парушэнне выявіла праверка. Далей эканамічны суд Гомельскай вобласці прыцягнуў кампанію да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафу "у двухразовым памеры неабгрунтавана атрыманай выручкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі