Грамадзяне Беларусі судзяцца з Дональдам Трампам
Дзясяткі людзей з розных краін свету, якія выйгралі грын-карты, але не змаглі трапіць у ЗША, падалі ў суд на прэзідэнта Дональда Трампа і дзяржсакратара Майка Пампеа. Яны патрабуюць упусціць іх у Злучаныя Штаты. Сярод тых, хто падаў іск, ёсць беларусы, расіяне, украінцы, грамадзяне Турцыі, Арменіі, Узбекістана, Сірыі і іншых краін, паведамляе ria.ru.
Некаторыя з тых, хто падаў іск, змаглі прыехаць у ЗША, але з-за абмежаванняў, уведзеных з-за каранавіруса, не змаглі патрапіць на амерыканскую зямлю іх сем'і. Цяпер жа тэрмін дзеяння візы скончыўся (на пераезд даецца абмежаваны час). Асобныя з гэтых людзей прадалі свае дамы і звольніліся з працы.
У чым абвінавачваюць Трампа і Пампеа? Найперш у перавышэнні сваіх паўнамоцтваў. Іміграцыя ў ЗША была абмежавана ў красавіку 2020-га ўказам прэзідэнта. Якраз яго адмены праз суд і дамагаюцца ісцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.