Грамадзяне з "чорнага спісу" могуць абскардзіць сваё знаходжанне там
Прэамбула Рэгламента Савета ЕС сведчыць, што ўнесеныя ў "чорны спіс" грамадзяне маюць права "выразіць сваю нязгоду".
Са з'яўленнем новых фактаў Савет ЕС мусіць перагледзець сваё рашэнне і паведаміць пра гэта.
Як адзначыў у ранейшым інтэрвію Еўрарадыё шведскі міністр Карл Більдт, Савет ЕС гатовы "як дапаўняць яго [чорны спіс], так і прыбіраць з яго пэўныя імёны, калі ёсць на гэта адпаведныя прычыны".