Грамадзянін Грузіі спрабаваў захапіць самалёт, цяпер ён у СІЗА КДБ Беларусі

Як інфармуе БЕЛТА, 41-гадовы грамадзянін Грузіі пагражаў выбухам і патрабаваў змяніць курс палёта "на адну з еўрапейскіх краін". У гэты час на борце знаходзіліся 32 пасажыры, у тым ліку 1 дзіця, і 4 члены экіпажа. У КДБ адзначаюць прафесійныя дзеянні пілотаў, якія ў 6.50 здзейснілі пасадку самалёта ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.



На борт падняліся прадстаўнікі контртэрарыстычнага ўпраўлення КДБ і групы "А", яны ўступілі ў перамовы з тэрарыстам. Грузіна ўдалося пераканаць выйсці з самалёта, што ён і зрабіў у 8.10 ды добраахвотна здаўся супрацоўнікам КДБ. Толькі пасля гэтага з самалёта выйшлі пасажыры і пілоты.



У адносінах затрыманага распачатая крымінальная справа, праводзяцца следчыя дзеянні. Ці меў ён нейкае выбуховае прыстасаванне, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі