Грамадзянка Ірака прыйшла з Беларусі ў Польшчу і адразу нарадзіла дзіця

Грамадзянка Ірака прыйшла з Беларусі ў Польшчу і адразу нарадзіла дзіця

Раніцай 20 кастрычніка грамадзянка Ірака прыйшла з Беларусі ў Польшчу і адразу нарадзіла дзіця. Польскія памежнікі знайшлі яе ў лесе пад Кузніцай недалёка ад мяжы. Яна была ў складзе групы мігрантаў. Акрываўленая жанчына ляжала ў спальным мяшку. Высветлілася, што яна толькі што нарадзіла дзіця.

Памежнікі выклікалі медыкаў, а самі на машыне павезлі жанчыну і яе дзіця ім насустрач. Пасля на "хуткай" іх завезлі ў бальніцу. Прэс-служба памежнікаў адзначае, што небяспекі для жанчыны і яе дзіця няма.

Аналагічны выпадак здарыўся на беларуска-польскай мяжы ў пачатку кастрычніка. Грамадзянка Конга перайшла нелегальна ў Польшчу і адразу нарадзіла дзяўчынку.

Польскія памежнікі апублікавалі відэа таго, як мігранты "штурмуюць" мяжу Польшчы з тэрыторыі Беларусі. Яны закідвалі калючы дрот... дрэвамі. Цікава, дзе мігранты ўзялі гэтыя бярвёны?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі