"Гродна-Азот" паведамляе пра здарэнне ў цэху "Аміяк-4"

Чарговае здарэнне на гродзенскім прадпрыемстве / gazeta.azot.by

Чарговае здарэнне на гродзенскім прадпрыемстве / gazeta.azot.by

Раніцай 11 верасня "Гродна-Азот" паведамляе пра здарэнне ў цэху "Аміяк-4". З-за няспраўнасці там спынілася аддзяленне сінтэзу і ўстаноўка Monsanto. Яе прычыны высвятляюцца.

Тэхналагічны газ скідваюць на факельную ўстаноўку і спальваюць.

На "Гродна-Азоце" падкрэсліваюць, што "пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма".

Вясной на "Гродна-Азоце" былі праблемы з энергазабеспячэннем, давялося перазапускаць цэхі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі