Гродзенец абстраляў школу, у якой некалькі гадоў таму кепска вучыўся

Гродзенец абстраляў школу, у якой некалькі гадоў таму кепска вучыўся

Адна са школаў Гродна была абстраляная з пнеўматычнай зброі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са словаў афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргея Шаршаневіча.

Здарэнне адбылося каля паўночы. У будынку школы былі пашкоджаныя шыбы. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце хуліганства. Падазраванага выявілі аператыўна — гэта 25-гадовы жыхар Гродна. Мужчына прызнаўся, што  абстраляў школу, і аддаў пнеўматычны пісталет, з якога страляў.

Дарэчы, гродзенец працуе ў адной з абласных установаў культуры. Ён патлумачыў, што быў нецвярозы падчас страляніны. Матывам для сваіх дзеянняў ён назваў злосць: маўляў, вырашыў адпомсціць школе за сваю некалі дрэнную вучобу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі