Гродзенец падбіраў кліентаў для сваёй грамадзянскай жонкі-прастытуткі
Гродзенец стаў сутэнёрам пры сваёй грамадзянскай жонцы, піша рэгіянальнае выданне "Перспектива".
Мужчына пазнаёміўся з жанчынай на сайце знаёмстваў. Пасля нядоўгай перапіскі яны вырашылі жыць разам. Праз нейкі час гродзенец вырашыў, што можна зарабляць на прастытуцыі. Яго грамадзянская жонка не пратэставала, хаця мужчына працаваў і меў стабільны даход.
Паведамляецца, што мужчына шукаў кліентаў у сацсетках ад імя жанчыны. Сам ён дамаўляўся з імі пра час, месца сустрэчы і суму. Жанчына сустракалася з кліентамі, а заробак аддавала сужыцелю.
Затрымалі яе на чарговай сустрэчы супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС. Праверка выявіла некалькі эпізодаў прастытуцыі. Паведамляецца, што агулам заробак жанчыны за некалькі сустрэч склаў каля 300 долараў. Жанчыну аштрафавалі, а вось на яе грамадзянскага мужа пачалі крымінальную справу за ўцягванне ў занятак прастытуцыяй.
Больш навін за 26 снежня ў праграме «Петарда»